Спадчына: Дзегцяроў Мікалай Паўлавіч
Пятніца, 28 Люты 2020 14:01
23 студзеня 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Паўлавіча Дзегцярова (1925–2007), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (1996)
Мікалай Паўлавіч Дзегцяроў нарадзіўся 23 студзеня 1925 г. у вёсцы Грабаў Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Трохгадовым хлопчыкам страціў маці, яго выхоўвала бабуля. Пасля заканчэння сямі класаў працаваў у калгасе. У 1940 г. паступіў у Гомельскую школу фабрычна-заводскай адукацыі чыгуначнага транспарту, вучыўся ў групе сталяроў. Вялікая Айчынная вайна застала яго ў Гомелі. Разам з іншымі навучэнцамі школы ўзводзіў абарончыя збудаванні (равы, траншэі, акопы) на подступах да абласнога цэнтра.